Раман Бяссмертны: Абвясціўшы вайну, Пуцін уключыў таймер асабістай палітычнай катастрофы

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не разлічваў на хуткую, скаардынаваную і адназначную рэакцыю свету на сілавы сцэнар супраць Украіны. Больш за тое, рэакцыя свету шакавала прэзідэнта РФ.



vremya_isteklo.jpg

Пра гэта ў эфіры радыё «Еўропа-Плюс» заявіў прадстаўнік «Трэцяй Украінскай Рэспублікі» Раман Бяссмертны, былы амбасадар Украіны ў Беларусі.

«Выразныя і адназначныя заявы Савета бяспекі ААН, заявы кіраўнікоў Еўропы, адкліканне паслоў вядучых краін свету з Масквы, намеры выключыць Расію з складу G8 спынілі разгортванне так званага «абхазскага» сцэнара ва Украіне. Намеры свету эканамічна ізаляваць РФ прывялі да таго, што «бліц-крыг» быў правалены», - перакананы палітык.


Бяссмертны лічыць, што Пуцін, абвясціўшы Украіне вайну, пайшоў ва-банк.

«Еўрапейская Украіна для Крамля - гэта катастрофа. Пуцін баіцца Еўрапейскай Украіны, падпісання пагаднення з ЕС. Усе сённяшнія крокі - гэта старая гульня ў Мытны Саюз і імперскую Расію», - адзначыў палітык.


Аднак, па перакананні Бяссмертнага, абвясціўшы вайну, Пуцін уключыў таймер сваёй асабістай палітычнай катастрофы.

«Разыграны ў 2008 годзе ў Абхазіі сцэнар ва Украіне не спрацаваў дзякуючы вытрымцы ўкраінскай улады», - падкрэсліў ён.


«Заява Чуркіна ў ААН - прэс-канферэнцыя Януковіча ў Растове - абвастрэнне сітуацыі ў Крыме - гэта расійскі план вяртання Януковіча як гаранта непадпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. Аднак апошнія падзеі выразна паказалі, што ў нас былы прэзідэнт нікому не патрэбны», - падсумаваў палітык.
УНІАН