G7 прыпыняе падрыхтоўку да саміту ў Сочы

Краіны «Вялікай сямёркі» у нядзелю асудзілі інтэрвенцыю Расіі ва Украіну і прыпынілі падрыхтоўку да саміту «Вялікай васьмёркі», які меўся прайсці ў Сочы ў чэрвені з удзелам Расіі, заявіў Белы дом.



g7.jpg

Прыводзім тэкст заявы цалкам:

«Мы, лідэры Канады, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Вялікабрытаніі і ЗША і прэзідэнта Еўрапейскага савета і прэзідэнта Еўрапейскай камісіі, аб'ядналіся сёння, каб асудзіць відавочнае парушэнне Расійскай Федэрацыяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, у парушэнне абавязацельстваў Расіі ў адпаведнасці са Статутам ААН і яе  пагадненнем з Украінай ад 1997 году.


Мы заклікаем Расію вырашаць праблемы, звязаныя з бяспекай або правамі чалавека, якія яе турбуюць, шляхам прамых перамоў, і / або з дапамогай міжнароднага назірання або пасярэдніцтва пад эгідай ААН або Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Мы гатовыя аказаць дапамогу гэтым намаганням.
Мы таксама заклікаем усе зацікаўленыя бакі паводзіць сябе як мага больш стрымана, каб паменшыць напружанасць.

Адзначым, што дзеянні Расіі ва Украіне таксама парушаюць прынцыпы і каштоўнасці, на якіх працуюць G-7 і G-8. Такім чынам, мы вырашылі прыпыніць наш удзел у дзейнасці, звязанай з падрыхтоўкай запланаванага саміту G-8 у Сочы ў чэрвені, пакуль не аднавіцца абстаноўка, у якой магчыма змястоўная дыскусія ў фармаце G-8.


Мы адзіныя ў падтрымцы суверэнітэту Украіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасці, і яе права выбіраць сваю будучыню. Мы абавязуемся падтрымліваць Украіну ў яе намаганнях па аднаўленні адзінства, стабільнасці, палітычнага і эканамічнага здароўя ў краіне. З гэтай мэтай мы будзем падтрымліваць працу Украіны з Міжнародным валютным фондам, каб абмеркаваць новую праграму і рэалізаваць неабходныя рэформы. Падтрымка МВФ будзе мець вырашальнае значэнне ў адкрыцці дадатковай дапамогі ад Сусветнага банка, іншых міжнародных фінансавых інстытутаў, ЕС, і двухбаковых крыніц».
whitehose.gov, (пераклад - НЧ)