Па Ізраілі з Газы за суткі былі выпушчаныя 507 ракет

Ізраіль паведаміў, што з Газы за мінулыя суткі былі выпушчаныя пяць сотняў ракет, частка з іх збітая сіламі СПА. Ізраільская армія ў адказ пачала ўдары па ракетных устаноўках і іншай інфраструктуры ў Газе, заявілі ў арміі абароны Ізраіля.

Аперацыя Ізраіля «Шчыт і страла». Фота Atia Mohammed/Flash90

Аперацыя Ізраіля «Шчыт і страла». Фота Atia Mohammed/Flash90

«Ісламскі джыхад» 10 траўня выпусціў па тэрыторыі Ізраіля сотні ракет, частка з іх была збітая сістэмай СПА «Жалезны купал». Прэс-служба Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведамляе, што з 11 раніцы 10 траўня да 7 раніцы 11 траўня з сектара Газы па тэрыторыі Ізраіля было выпушчана 507 ракет, піша The Times of Israel.

154 з тых ракет, якія ляцелі на населеныя пункты, былі перахопленыя сістэмай СПА «Жалезны купал». 368 ракет дасягнулі тэрыторыі Ізраіля, 110 упалі на тэрыторыі сектара Газы.

За той жа перыяд ЦАХАЛ пабіў 147 цэляў на тэрыторыі сектара Газы.

У Ізраілі ракетамі былі пашкоджаныя некалькі дамоў, але ніхто не загінуў і не быў паранены. Прынамсі тры ракеты ўпалі ў населеных пунктах, астатнія не нанеслі шкоды. У горадзе Ашкелон на поўдні Ізраіля пацярпелі восем чалавек.

У адказ Ізраіль нанёс дзясяткі ўдараў з паветра па ракетных устаноўках і іншай інфраструктуры «Ісламскага джыхаду» 10 траўня. Міністэрства аховы здароўя Газы паведаміла пра гібель 20 чалавек.

«Мы наносім удары па тых, хто запускае ў нас ракеты», — паведаміў газеце прадстаўнік арміі Ізраіля Даніэль Хагары.

2132257.jpg


Ізраіль працягвае аперацыю «Шчыт і страла» ў дачыненні да баевікоў у Газе. Пра гэта паведаміў у звароце па тэлебачанні прэм'ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху. «Мы кажам тэрарыстам і тым, хто іх падаслаў: мы бачым вас паўсюль, вы не зможаце схавацца», — заявіў ён.

У той жа час The Jerusalem Post адзначае, нягледзячы на ўзаемныя абстрэлы, Егіпет працягвае пасярэдніцкія намаганні паміж Ізраілем і «Ісламскім джыхадам», каб аперацыя была спыненая. Высокапастаўленая крыніца паведаміла выданню, што Ізраіль па-ранейшаму гатовы да спынення агню.

Нагадаем, аб аперацыі «Шчыт і страла» Армія абароны Ізраіля абвясціла ў ноч на 9 траўня. Там удакладнялі, што наносяць удары па аб'ектах «Ісламскага джыхаду» ў Газе. Гэта стала адказам на папярэднія абстрэлы ізраільскай тэрыторыі, тлумачылі ў ЦАХАЛе, адзначае РБК.


Аперацыя Ізраілю «Шчыт і страла» ў сектары Газы: Храналогія

У ноч на 9 траўня Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) абвясціла аб правядзенні ў сектары Газы антытэрарыстычнай аперацыі «Шчыт і страла». Былі ліквідаваныя трое лідараў «Брыгад Аль-Кудса» (ваеннае крыло «Ісламскага джыхаду»), адказных за тэракты і абстрэлы ізраільскай тэрыторыі: Абу Хадзі Халіль аль-Бахіціні, камандзір паўночнага крыла «Брыгад Аль-Кудса»; Тарык Із ад-Дзін, адказны за аперацыі ІД у сектары Газы, Іудзеі і Самарыі; Джыхад Ханэм, сакратар ІД.

Акрамя таго, у першы дзень аперацыі ЦАХАЛ атакаваў больш за дзесяць аб'ектаў «Ісламскага джыхаду» і групу баевікоў, якія рыхтаваліся да абстрэлу цэлі на ізраільскай тэрыторыі.

Агулам у першы дзень аперацыі ў Газе былі забітыя 15 чалавек, у іх ліку пяць баевікоў і дзесяць мірных грамадзян (сваякоў і суседзяў лідараў «Ісламскага джыхаду»), дзясяткі людзей атрымалі раненні.

Чакалася, што ў ноч на 10 траўня здарацца ракетныя абстрэлы з Газы ў адказ. Аднак ноч прайшла спакойна. Ракетныя абстрэлы пачаліся пасля 11 раніцы.

Ізраіль і «Ісламскі джыхад» пры пасярэдніцтве Егіпта вядуць перамовы аб спыненні агню. Тэрарысты патрабуюць ад Ізраіля спыніць кропкавыя ліквідацыі. На вячэрнім брыфінгу кіраўнік урада Біньямін Нетаньяху заявіў, што аперацыя ў Газе працягваецца.

У ноч на 11 траўня ў Хан-Юніс у выніку ўдару ЦАХАЛ былі ліквідаваныя камандуючы ракетнымі сіламі «Ісламскага джыхаду» Алі Хасан Алі і яшчэ двое камандзіраў «Брыгад Аль-Кудса».