Пачаўся распродаж іспанскіх вёсак

Кошт вёскі цалкам амаль не адрозніваецца ад кошту кватэры ў Барселоне. Іспанскае бюро нерухомасці выставіла на продаж больш за 50 закінутых вёсак. Іх кошт вагаецца ад 60 да 250 тысяч еўра.



1350457882_730062_50.jpg

www.euromag.ru

”6 жылых будынкаў, абарончая вежа, млын, закінуты вінаграднік, капліца і склады” — гэта апісанне адной з выстаўленых на продаж вёсак. Яна называецца Эсблада і знаходзіцца недалёка Тарагоны. Апошні жыхар пакінуў вёску 40 гадоў таму.


Найбольш вёсак на продаж знаходзіцца ў Каталоніі, Астурыі і Галіцыі. Бальшыня зацікаўленых у набыцці такой нерухомасці — гэта грамадзяне Вялікабрытаніі і Францыі. Агенцтвы нерухомасці пераконваюць, што гэта добрае капіталаўкладанне, таму што ў будучыні кошт участкаў і дамоў пачне расці.

Паводле інфармацыі www.radyjo.net