Сёння Сусветны дзень кнігі і аўтарскіх правоў
Свята было заснавана ў 1995 годзе ЮНЭСКА як штогадовае, з мэтай папулярызацыі чытання, выдавецтва і аховы аўтарскіх правоў.
Ідэя нарадзілася ў Каталоніі. Там 23 красавіка адзначаецца нацыянальнае свята — дзень апекуна Каталоніі, святога Юрыя. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень жанчынам дораць чырвоныя ружы, якія сімвалізуюць кроў цмока, якога забіў святы. З часам жанчыны пачалі адудзячвацца мужчыным, дорачы ім кнігі.
23 красавік гэта таксама сімвалічная дата для сусветнай літаратуры. У гэты дзень у 1616 годзе памерлі Мігель Сервантэс, Уільям Шэкспір, Інка Гарсілас дэ ла Вэга ды іншыя выбітныя пісьменнікі.
У Іспаніі дзень кнігі з’яўляецца афіцыйным з 1930 года. З 1964-га гэтую традыцыю шануюць ва ўсіх іспанамоўным краінах. Цяпер Сусветны дзень кнігі і аўтарскіх правоў святкуецца ва ўсім свеце.