Паліцыя ідэнтыфікавала парэшткі зніклай шведскай журналісткі
Зніклая шведская журналістка Кім Валль збіралася напісаць матэрыял пра падводную лодку і пазбавілася жыцця. Яе парэшткі былі знойдзеныя каля ўзбярэжжа Капенгагена.
![40075524_303.jpg 40075524_303.jpg](/img/v1/images/40075524_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Парэшткі цела, знойдзеныя каля ўзбярэжжа Капенгагена, належаць шведскай журналістцы Кім Валль, якая лічылась зніклай без вестак. "ДНК у знойдзеным тулаве супадаюць з ДНК Кім Валль", — пацвердзіла паліцыя дацкай сталіцы раніцай у сераду, 23 жніўня.
30-гадовую Кім Валль апошні раз бачылі 10 жніўня, калі яна садзілася на падводную лодку дацкага інжынера Петэра Мадсена. Валль збіралася напісаць рэпартаж пра Мадсена — праекціроўшчыка субмарын і ракет. Паколькі да ночы 11 жніўня журналістка ня выйшла на сувязь са сваёй сям'ёй, сваякі паведамілі ў службу выратавання на моры, але пошукі жанчыны не далі выніку.
Мадсен спачатку заяўляў, што высадзіў Валль назад на зямлю, пасля чаго на яго падлодцы адбылася аварыя. Лодка, па словах інжынера, затанула, але сам ён выратаваўся. Паліцыя, аднак, з падазрэннем паставілася да паказанняў Петэра Мадсена і затрымала яго. Пасля інжынер змяніў паказанні, заявіўшы, што журналістка загінула ў выніку аварыі на падлодцы і ён пахаваў яе цела ў моры.
Паліцыя пачала маштабную пошукавую аперацыю, і 22 жніўня ля ўзбярэжжа Капенгагена было знойдзена тулава жанчыны з адсечанымі галавой, рукамі і нагамі. Гэтыя часткі цела пакуль не знойдзены.
Паводле dw.com