Палякі святкуюць Дзень Незалежнасці

Сёння Польшча святкуе 103-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці

slide_1.jpg

Сёння па ўсёй Польшчы пройдуць урачыстасці, звязаныя са 103-й гадавінай аднаўлення незалежнасці Польшчы, паведамляе www.polskieradio.pl.

Дзяржаўнае святкаванне Дня Незалежнасці пачалося с самай раніцы. Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Карнхаўзер-Дуда ўсклалі кветкі да помнікаў айцоў незалежнасці: Вінцэнта Вітаса, Ігнацыя Яна Падарэўскага, Ігнацыя Дашыньскага, Рамана Дмоўскага, Войцеха Карфантага і Юзэфа Пілсудскага.

Пазней Анджэй Дуда збіраўся ўскласці кветкі да магілы апошняга прэзідэнта Рэспублікі Польшча ў выгнанні Рышарда Качароўскага і да мемарыяльнай дошкі памяці ахвяр Смаленскай катастрофы 10 красавіка 2010 года ў святыні Божага Провіду. Затым прыме ўдзел у святой імшы за Радзіму. Кветкі да помнікаў польскім героям ускладзе і прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Каля поўдня на плошчы маршала Юзэфа Пілсудскага ля магілы Невядомага жаўнера адбудзецца галоўны пункт дзяржаўнага святкавання і выступленне прэзідэнта. У цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных уладаў і ўладаў сталіцы.

А 13.00 па цэнтральных вуліцах Варшавы пройдзе Марш незалежнасці. Мерапрыемства будзе мець дзяржаўны характар.