Аляксандр Пашкевіч: Польшча змагла, бо паказала ўнутраную сілу, з якой дагэтуль лічыцца ўвесь свет

11-га лістапада 1918 года Польшча, якую на працягу 123 гадоў дзялілі паміж сабой Расія, Прусія і Аўстрыя, змагла вярнуць незалежнасць. Чаму Польшча здолела стаць незалежнай, а Беларусь, якую зараз успрымаюць як падкантрольную Расіі, не?

1710998.jpg

Над гэтым пытаннем разважае ў каментары «Радыё Рацыя» кандыдат гістарычных навук, шэф-рэдактар часопіса «Arche» Аляксандр Пашкевіч:

— Склалася спрыяльная кан’юктура, гэтыя імперыі ў выніку Першай сусветнай вайны пасыпаліся, і з’явілася магчымасць на іх руінах штосьці ўтвараць.

А другая прычына — у тым, што палякі да гэтага доўга рыхтаваліся, палякі маральна былі гатовыя да таго, што трэба ваяваць за незалежнасць. Стваралі вайсковыя фарміраванні, якія пазней ператварыліся ў вельмі баяздольнае польскае войска. У выніку ім удалося атрымаць падтрымку заходніх краін, якія пасля Першай сусветнай вайны вырашалі лёсы Еўропы і свету.

На думку Аляксандра Пашкевіча, беларускі нацыянальны рух 100-гадовай даўніны не меў такога развіцця і ўплыву на грамадства, як у Польшчы. Як вынік, беларускае грамадства не валодала моцнай нацыянальнай свядомасцю і не змагло арганізавана выступіць у патрэбны момант.