Памёр Уга Чавес

Інфармацыю афіцыйна пацвердзіў віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура. Уга Чавес працяглы час хварэў на рак, ён перанёс некалькі складаных аперацый і тэрапій, аднак стан яго здароўя доўгі час не папраўляўся. Апошні раз лідара Венэсуэлы бачылі публічна некалькі тыдняў таму.



cp1nqd_w465h262.jpg

Праблемы са здароўем у Чавеса пачаліся летам 2011 года. Ён перанёс аперацыю па выдаленні ракавай пухліны, але пасля паўсталі ўскладненні, і яму давялося яшчэ некалькі разоў наведваць Гавану для лячэння. У чарговы раз Чавес адправіўся на Кубу пасля свайго пераабрання, у кастрычніку мінулага года.

Уга Чавес кіраваў Венесуэлай з лютага 1999 года. Пасля прыходу да ўлады ён нацыяналізаваў нафтаздабываючую прамысловасць і за атрыманыя грошы шчодра пашыраў сацыяльную палітыку дзяржавы. Апаненты Чавеса сцвярджаюць, што ён знішчыў эканоміку краіны ўзамен за падтрымку бедных слаёў грамадства. Чавес быў вядомы сваёй антыамерыканскай пазіцыяй. Яму было 58 гадоў.

radyjo.net