Польскі МЗС пазбаўляецца ад супрацоўнікаў камуністычных службаў

Люстрацыю пройдуць усе польскія дыпламаты ў замежных установах, а не як раней толькі самага высокага рангу.

msz.gov.pl

msz.gov.pl

Польскі ўрад хоча выгнаць з працы дыпламатаў, якія супрацоўнічалі з камуністычнымі спецслужбамі. Кабінет Бэаты Шыдла разглядае змены ў закон аб дыпламатычнай службе.
Распрацаваны Міністэрствам замежных спраў законапраект некаторыя СМІ называюць «дэсаветызацыяй Міністэрства замежных спраў».
Па ідэі, люстрацыю пройдуць усе польскія дыпламаты ў замежных установах, а не як раней толькі самага высокага рангу. Закон будзе азначаць, што людзі, якія да 31 ліпеня 1990 супрацоўнічалі са службамі камуністычнага рэжыму, будуць вымушаны пакінуць працу.
Усё гэта будзе адбывацца на працягу шасці месяцаў з моманту ўступлення ў сілу новых правілаў.
Надоечы пад пытаннем аказалася мінулае польскага пасла ў Нямеччыне. Па паведамленнях СМІ, прызначаны на гэтую пасаду ўрадам «Права і справядлівасць» Анджэй Пшылэмбскі, быў тайным супрацоўнікам камуністычнай службы.
radyjo.net