Польшча адмовілася падпісваць выніковы дакумент саміту ЕС
Польшча адмовілася падпісваць выніковую дэкларацыю саміта Еўрасаюза праз пераабранне на новы тэрмін Дональда Туска яго старшынёй. Пра гэта заявіла прэмʼер-міністр краіны Беата Шыдла, перадае тэлеканал TVN24.
«Вельмі шкада, што мае калегі па «Вышаградскай групе» адмовіліся далучыцца да мяне і прагаласавалі за Туска», — сказала Шыдла.
«Вышаградская група» — палітычнае абʼяднанне Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі, створанае ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя для сумеснай інтэграцыі ў структуры Еўрапейскага звязу.
Паводле яе словаў, ЕС мае патрэбу ў рэформах.
«Калі не аднавіць узаемная павагу, то Еўрапейскі саюз у наступныя гады сутыкнецца з крызісамі», — дадала прэмʼер-міністр Польшчы.
Туск, у сваю чаргу, заклікаў Варшаву не паліць масты ў адносінах з ЕС. Ён заявіў, што будзе працаваць з кожнай краінай Еўрасаюза, і пастараецца ўтрымаць польскі ўрад ад палітычнай ізаляцыі.
9 сакавіка на саміце лідары чальцоў ЕС пераабралі на 2,5 года Дональда Туска на пасадзе старшыні Еўрасаюза. Яго кандыдатуру не падтрымала толькі Польшча, якая вылучыла на гэтую пасаду еўрадэпутата Яцэка Сарыюш-Вольскага. Афіцыйная Польшча на чале з лідарам кіруючай партыі «Права і справядлівасць» (ПіС) Яраславам Качыньскім лічыць, што на Туску ляжыць маральная адказнасць за гібель у 2010 годзе ў авіякатастрофе пад Смаленскам яго брата-блізнюка, прэзідэнта Леха Качыньскага.
У студзені перамогу на выбарах старшыні Еўрапейскага парламента атрымаў Антоніа Таяні. Цяпер Еўрапейская народная партыя мае кантроль над трыма галоўнымі інстытутамі Еўрасаюза.