Праз канфлікт Тэгерану і Эр-Рыяду даражэе нафта

Рост коштаў справакаваў разрыў дыпламатычных дачыненняў паміж Саудаўскай Аравіяй і Іранам, найбуйнейшых здабытчыкаў нафты АПЕК.



iran2508_7vy3p.jpg

Фота Shutterstock

Пра тое, што кошты на чорнае золата пайшлі ў гару, сведчаць дадзеныя таргоў.

На Лонданскай біржы ICE Futures фʼючэрсы на нафту маркі Brent з пастаўкай у лютым выраслі на 3,35%, да $ 38,18 за барэль.

Лютаўскія фʼючэрсы на лёгкую нафту маркі WTI на Нью-Йоркскай таварнай біржы (NYMEX) падраслі ў кошце на 1,96%, да $ 37,77 за барэль.

Саудаўская Аравія і Іран займаюць — займаюць першае і пятае месца адпаведна па абʼёмах здабычы нафты сярод краін АПЕК.

belsat.eu