Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Пра гэта ён абвясціў 19 сакавіка ў спецыяльным тэлевізійным звароце да нацыі.

Фота: 24smi.org

Фота: 24smi.org

«Я прыняў рашэнне спыніць свае паўнамоцтвы ў якасці прэзідэнта. У гэтым годзе споўніцца 30 гадоў, як я займаю самы высокі пост. Народ даў мне магчымасць быць першым прэзідэнтам незалежнага Казахстана», — цытуе яго заяву «Інтэрфакс».
Нурсултан Назарбаеў нязменна ўзначальваў Казахстан з красавіка 1990 года. У красавіку 2015 гады ён бы пераабраны на пяты прэзідэнцкі тэрмін на датэрміновых выбарах. На іх ён набраў 97,75% галасоў выбаршчыкаў.
Пасля адстаўкі Назарбаеў узначаліць Раду бяспекі Казахстана. Гэтую пасаду ён зможа займаць пажыццёва. Адпаведны законапраект быў прыняты парламентам у траўні 2018 года. Таксама Назарбаеў застанецца на чале партыі «Нур Отан» і будзе сябрам Канстытуцыйнай рады рэспублікі.
Паводле meduza.io