Хто б узначаліў Беларусь пры казахскім сцэнарыі?

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сыходзіць у адстаўку. Паводле мясцовага заканадаўства, яго абавязкі будзе выконваць спікер парламента Касым-Жамарт Такаеў.

nursultan.jpg

Прарасійскія палітычныя тэлеграм-каналы, не разумеючы беларускай сітуацыі, пачалі выдаваць «інсайды»: маўляў, навіны з Казахстана выклікалі нездаровы ажыятаж у асяродку Міхаіла Мясніковіча. Нагадаем, Мясніковіч — спікер Савета Рэспублікі, верхняй палаты беларускага парламента.
Калі б гэтыя тэлеграм-каналы вялі людзі з Беларусі, яны б ведалі палажэнне Канстытуцыі:
Артыкул 89. У выпадку вакансіі пасады прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў на падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення прысягі нававыбраным прэзідэнтам пераходзяць да прэм’ер-міністра.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас

Прэм’ер-міністр у Беларусі — Сяргей Румас. Менавіта да яго пры казахскім сцэнары перайшлі б паўнамоцтвы кіраўніка краіны.
Паводле Нашай Нівы