Пуцін экстранна збірае пасяджэнне Дзярждумы для прыняцця рашэння па Украіне
Дэпутаты Дзяржаўнай Думы РФ, якія цяпер знаходзяцца ў планавым адпачынку, у экстраным парадку з'язджаюцца ў Маскву для ўдзелу ў пазапланавым пасяджэнні з-за сітуацыі на ўсходзе Украіны, — паведамляе "Укринформ" са спасылкай на крыніцу ў Дзярждуме.
«Магчыма, заўтра нешта будзе. Цяпер гэта пытанне вырашаецца. Нешта намячаецца, таму што многія дэпутаты прыязджаюць, верагодна, для кворуму. Многія дэпутаты прылятаюць, ... і яны ўжо
сёння павінны быць у Маскве», — сказала крыніца.
Які менавіта дакумент плануюць разгледзець расійскія дэпутаты, пакуль не вядома.
«Увогуле, нешта плануецца, але пакуль гэта не афішуецца, таму што яшчэ няма адмашкі з Крамля, але зразумела, што нешта задумалі. І пра што будзе гаварыцца ў дакуменце, які плануецца
разгледзець, напрыклад, аб увядзенні ва Украіну расійскіх міратворчых войскаў ці яшчэ пра што, да канца пакуль не вырашана», — падкрэсліла крыніца.
Паводле інфармацыі крыніцы LB.ua, кіраўніцтву Украіны, верагодна, будзе аб’яўлены ўльтыматум з патрабаваннем спынення агню і пачатку перамоваў у фармаце Украіна-Расія-«ДНР» і «ЛНР», і такім чынам Расея паспрабуе легалізаваць тэрарыстаў у якасці палітычнага суб'екта. Калі Украіна не пагодзіцца, Пуцін, на думку суразмоўцы LB.ua, можа прыняць рашэнне аб уводзе расейскіх войскаў у Украіну пад выглядам «міратворцаў».