Сурыкаў: Беларусі «прапанавана асвоіць» выраб узбраенняў для Расіі, якія раней рабіла Украіна
Расія прапанавала Беларусі размясціць у сябе вытворчасць некалькіх тысяч найменняў прадукцыі для АПК з-за канфлікту ва Украіне, заявіў пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў журналістам у чацвер.
«Мы прапанавалі Беларусі вялікую колькасць. Некалькі тысяч найменняў камплектуючых прапанавана разгледзець беларускаму камітэту па вайсковай
прамысловасці», — сказаў Сурыкаў.
«Прапанавана іх асвоіць», — растлумачыў ён.
«І мы не выключаем, што загрузка Баранавіцкага, Аршанскага авіяцыйных заводаў павялічыцца з-за гэтага ўскладнення (з Украінай)», — сказаў пасол.
Расійскія прадпрыемствы абаронкі актыўна супрацоўнічалі з украінскімі вытворцамі. Апошнія, у прыватнасці, выпускалі рухавікі верталётаў і газатурбінныя ўстаноўкі для караблёў.
У сярэдзіне чэрвеня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, забараніў любое вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расіяй.
ria.ru