Польшча ўвяла свае санкцыі супраць Масквы — скасавала Год Расіі
Польшча адклала правядзенне запланаваных на пачатак наступнага году шэрагу культурных мерапрыемстваў, якія павінны былі адкрыць «Год Польшчы ў Расіі» і «Год Расіі ў Польшчы», падрыхтоўка да якіх ішла поўнай хадою.

Пра рашэнне паведаміла выданьне Rzeczpospolita.
Як сказаў газеце міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, гэтыя планы адкладзеныя, «і надоўга», у сувязі з санкцыямі Еўрапейскага Саюзу за парушэнне тэрытарыяльнай
цэласнасці Украіны.
Спікер ураду Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска пацьвердзіла, што гэта рашэнне Рады міністраў краіны. Паводле яе слоў, «сустрэчы артыстаў і грамадскасці павінны аб’ядноўваць, а
не раз'ядноўваць», а пры цяперашнім напружаным становішчы ўмоў для дыялогу няма.
Еўрасаюз рыхтуецца ў чацьвер разгледзець магчымасць новых санкцый супраць Расіі за яе няспынныя, нягледзячы на ўсе папярэджанні, дзеянні ў падтрымку збройнага прарасійскага сепаратызму на
невялікай частцы тэрыторыі ўсходу Украіны.
Польшча ў Еўрасаюзе зьяўляецца адным з самых вострых крытыкаў дзеянняў Расіі, пачынаючы ад незаконнай акупацыі і анэксіі Расіяй Крыму і да апошняга часу, калі прарасійскія ўзброеныя сепаратысты
пры актыўнай падтрымцы Масквы вядуць супраць Украіны баі ў частцы Данбасу.
svaboda.org