Парашэнка расчараваны, што Францыя паставіць «Містралі» Расіі: «Гэта пытанне каштоўнасцяў, а не грошай»
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка расчараваны рашэннем уладаў Францыі перадаць Расіі універсальныя дэсантныя караблі тыпу «Містраль».
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы напісаў у сваім Твітэры.
«Мы расчараваныя рашэннем Францыі працягнуць супрацоўніцтва з Расіяй па праграме «Містраль». Гэта пытанне каштоўнасцяў, а не грошай», — напісаў ён.
Акрамя гэтага ён адзначыў, што Украіна спадзяецца, што лідэры еўрапейскіх дзяржаў пачуюць голас Еўрапарламента аб трэцім
этапе санкцый супраць РФ.
censor.net.ua