Пуцін аспрэчыць арышт расійскіх актываў у Бельгіі
Адпаведную заяву Пуціна распаўсюдзілі расійскія СМІ.

Паводле агучанай інфармацыі, Пуцін не згодны з сітуацыяй, што склалася вакол расійскіх актываў, бо рашэнне Гаагскага суду мае сілу толькі ў дачыненні да тых краін, якія падпісалі і ратыфікавалі еўрапейскую энергетычную хартыю.
Расійскі прэзідэнт заявіў, што Расія гэты дакумент не ратыфікавала і юрысдыкцыю гаагскага арбітражу не прызнае.
Нагадаем, на гэтым тыдні была арыштаваная расійская маёмасць у Бельгіі і Францыі па пазове кампаніі ЮКАС Юніверсал Лімітэд. Так, у Бельгіі пад арышт патрапілі амаль усе буйныя расійскія банкі, зарэгістраваныя ў гэтай краіне, расійскія прадстаўніцтва, у тым ліку РПЦ, а таксама аддзяленні недзяржаўных арганізацый і СМІ.