У Францыі дапускаюць магчымасць перадачы касцёлаў мусульманам пад мячэці

Прадстаўнікі французскага ўрада 15 чэрвеня сустрэліся з лідарамі мусульманскіх рухаў. Тэмай сустрэчы стаў недахоп мячэцяў для растучага мусульманскага насельніцтва Францыі, а таксама магчымасць перадачы мусульманскім дыяспарам пустуючых касцёлаў.



francyja_280x210.jpg

У Францыі сёння налічваецца каля 2500 мячэцяў, яшчэ 300 будуецца, аднак, запэўнівае рэктар Вялікай мячэці ў Парыжы Даліль Бубакер, гэтай колькасці недастаткова.

Па словах Бубакера, пяцімільённаму мусульманскаму насельніцтву краіны неабходныя не менш за 5 тысяч мячэцяў, паведамляе thelocal.fr.

У якасці аргументу Бубакер вылучае відавочнае скарачэнне колькасці практыкуючых французскіх каталікоў. Прызнаючы, што перапрафіляванне каталіцкіх храмаў пад мячэці — пытанне «далікатнае», Бубакер, тым не менш, лічыць такое рашэнне аптымальным.

Раней Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Францыі падтрымала патрабаванні грамадскасці ў абарону права мусульманскага насельніцтва мець паўнавартасныя ўмовы для рэлігійнай практыкі, а таксама наладжваць дыялог з мясцовым ісламскім духавенствам на тле экстрэмісцкіх актаў з боку ісламскіх радыкалаў.

У мусульманскіх Арабскіх Эміратах 14 чэрвеня быў асвечаны другі ў краіне каталіцкі храм — касцёл святога Паўла, збудаваны ў невялікім індустрыяльным горадзе на паўднёвым захадзе ад мегаполіса Абу-Дабі-Мусафах. Храм асвяціў Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П’етра Паралін ў прысутнасці міністра культуры краіны Нахаяна бен Мубарака, які назваў з’яўленне новай каталіцкай царквы праявай рэлігійнай талерантнасці уладаў, паведамляе www.fides.org

Прыхаджанамі новай царквы стануць 60 тысяч каталікоў, у асноўным, імігрантаў, якія пражываюць у рэгіёне паміж Мусафах, Махамед-бін-Зайед-сіці і Халіфа-сіці.

krynica.info