Пажар знішчыў дах гістарычнага сабора ў Нанте
Буйны пажар, які здарыўся ў каталіцкім саборы Нанта Сен-Даната ў Францыі, практычна знішчыў дах гэтага гістарычнага будынка, пабудаванага ў XIX стагоддзі, паведамляе www.bbc.com.
Як паведамілі мясцовыя ўлады, ніхто не пацярпеў, нават нягледзячы на тое, што падчас узгарання на даху знаходзіліся двое рабочых.
Паводле інфармацыі агенцтва "Франс прэс", пажар, хутчэй за ўсё, быў выкліканы працамі па гідраізаляцыі даху сабора, якія праходзілі ў гэты момант. Пра гэта паведаміў начальнік пажарнай станцыі Нанта, якая даслала да месца узгаранні амаль 60 пажарных.
На тушэнне агню прыбылі каля 60 пажарных
Эвакуацыя прыхаджан
Як распавёў мясцовы святар Бенуа Бертран, пажар пачаўся раніцай у панядзелак падчас службы, так што прыхаджан прыйшлося ў тэрмінова эвакуяваць.
Да поўдня полымя было лакалізавана. Па словах пажарнай брыгады, моцна пацярпела задняя частка фасада сабора, а таксама абрынуліся некалькі драўляных бэлек.
Пажарныя спрабуюць вынесці з сабора ўсе каштоўныя прадметы, у тым ліку арган.
Сабор Сен-Даната з'яўляецца гістарычнай каштоўнасцю Нанта