Расія. Аўтакефалія Украіны — пралог ВКЛ?

Ёсць такі расійскі палітолаг — Міхаіл Хазін. Як і шматлікія расійскія калегі, ён любіць фантазіраваць наконт хуткага падзелу Украіны.

Міхаіл Хазін

Міхаіл Хазін


Праўда, у адрозненне ад іншых, Хазін не заклікае да вяртання Кіева ў склад Расіі, якой, маўляў, хопіць і рускамоўных рэгіёнаў Усходу і Поўдня.

Кіеў, як і ўся гістарычная Маларосія (ад Чарнігава да Жытоміра), на яго думку, павінен стаць пратэктаратам Мінску. Што тычыцца прававых аспектаў, то юрыдычна такое фармаванне будзе аформлена пад соўсам адраджэння ВКЛ.

zm30.jpg

Пры гэтым Хазін заўжды бачыў новае ВКЛ прарасійскім аб’яднаннем. Аднак апошнія царкоўныя падзеі ва Украіне прымусілі яго па-іншаму паглядзець на стан рэчаў. На яго думку, праектам адраджэння ВКЛ зацікавіліся на Захадзе.

Пры гэтым там разумеюць, што такі праект патрабуе наяўнасці як мінімум аўтаномнай ад РПЦ праваслаўнай царквы. Падобную царкву цяпер і намагаюцца стварыць пры дапамозе Канстанцінопальскага патрыярхату. У перспектыве аўтакефальная ўкраінская царква стане падмуркам для асобнай праваслаўнай царквы ВКЛ-2. Вось такая версія...

Паводле расійскай прэсы