Расія больш за ўсіх краін упала ў рэйтынгу інавацыйных эканомік

Эксперты кажуць, што расійская эканоміка аслабла з-за санкцый і падзення коштаў на нафту. І мяркуюць, што ў наступным годзе ўраду Расіі давядзецца выбіраць паміж бюджэтнай стабільнасцю і выкананнем сацыяльнага кантракту.

Фота  Bloomberg 

Фота  Bloomberg 


Расія апынулася на 26-м месцы ў рэйтынгу краін з найбольш інавацыйнай эканомікай Bloomberg Innovation Index — апусцілася за год на 14 пунктаў. Гэта самае істотнае зніжэнне сярод краін, уключаных у рэйтынг.

Першае месца ў спісе заняла Паўднёвая Карэя, за ёй ідзе Швецыя, на трэцяй пазіцыі — Германія.

Як тлумачаць складальнікі рэйтынгу, у разлік бяруцца такія фактары, як выдаткі на навуковыя даследаванні і распрацоўкі, а таксама колькасць высокатэхналагічных кампаній у краіне.

У дзясятку найбольш інавацыйных эканомік, па версіі Bloomberg, таксама ўвайшлі Швейцарыя, Фінляндыя, Сінгапур, Японія, Данія, ЗША і Ізраіль.

Расія, як адзначаецца ў дакладзе, страціла больш за ўсё пазіцый у рэйтынгу, у які ўвайшлі 50 краін.

"Пад уплывам санкцый і наступстваў двухгадовага падзення коштаў на энерганосьбіты леташнія стабільныя паказчыкі Расіі ў вытворчасці і прадукцыйнасці працы былі страчаны ў гэтым годзе", — адзначаюць складальнікі рэйтынгу.

Згодна з прагнозам Сусветнага банка, прадстаўленым на мінулым тыдні, у 2017–2018 гадах расійская эканоміка зноў пачне расці, але тэмпы росту будуць вельмі нізкімі.

Аналітыкі Сусветнага банку мяркуюць, што ўраду Расіі давядзецца выбіраць паміж бюджэтнай стабільнасцю і выкананнем сацыяльнага кантракту.

Паводле ВВС