Расія. Судам дазволілі лічыць гульцоў недзеяздольнымі

Пленум Вярхоўнага суда Расіі дазволіў астатнім судам лічыць недзеяздольнымі грамадзян, у якіх дыягнаставана прыхільнасць да азартных гульняў.



552332.jpg

Пры гэтым прызнаць гульца недзеяздольным можна будзе толькі ў выпадку, калі яго захапленне пазбаўляе сям'ю сродкаў да існавання. Акрамя таго, у тым жа выпадку недзеяздольнымі можна прызнаваць алкаголікаў і наркаманаў.

У адпаведнасці з пастановай пленума, для прызнання грамадзяніна недзеяздольным спатрэбяцца доказы, у тым ліку заключэння экспертаў. На думку пленума, гэта дазволіць пазбегнуць злоўжыванні законам з боку сваякоў.

Пры гэтым у выпадку паспяховага праходжання курса рэабілітацыі ад сваіх залежнасцяў грамадзяне змогуць зноў быць прызнаныя дзеяздольнымі, адзначаецца ў пастанове.

Пад дзеяздольнасцю маецца на ўвазе наяўнасць у грамадзяніна магчымасці свядома карыстацца сваімі правамі і выконваць свае абавязкі. У выпадку страты дзеяздольнасці грамадзянін не можа распараджацца сваімі сродкамі і маёмасцю.

Паводле www.bbc.com