Серыя тэрактаў у Лондане. Ёсць загінулыя, шмат параненых
Адразу
тры напады былі здзейсненыя ў Лондане вечарам у суботу. Спачатку
мікрааўтобус на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў натоўп людзей на Лонданскім мосце. Пазней
некалькі чалавек напалі з нажамі на людзей у раёне Баро-маркет. Яшчэ
адзін інцыдэнт адбыўся ў раёне Воксхолл, аднак паліцыя паведамляе, што ён не звязаны з двума іншымі.

Інцыдэнты
на мосце і ў Бора-маркеце былі кваліфікаваныя як тэракты. Газета
The Sun паведамляе, што два злачынцы былі ліквідаваныя.

Мясцовыя
СМІ паведамляюць, што загінула 6 чалавек. Шпіталізавана 48 чалавек.
У
сецівеі таксама з'явіліся фота мужчыны, на целе якога замацаваны каністры. Па
некаторых дадзеных, гэта магла быць імправізаваная камізэлька для абароны ад нажавых раненняў.

Сёння прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй збярэ надзвычайны камітэт. Тэракты адбыліся усяго за чатыры дні да парламенцкіх выбараў.

Расследаванне працягваецца. Людзей просяць адмовіцца ад паездак у раён, дзе адбыліся тэракты. У Лондане ўзмоцнены меры бяспекі. У бліжэйшыя дні ў сталіцу Вялікабрытаніі прыбудуць дадатковыя сілы паліцыі.

Два
тыдні таму тэракт адбыўся ў Манчэстэры пасля канцэрта амерыканскай спявачкі
Арыяны Грандэ. Ахвярамі
сталі 22 чалавекі, сярод якіх шмат дзяцей і падлеткаў. 22
сакавіка тэракт быў здзейснены на Вестмінстэрскім мосце ў Лондане. Аўтамабіль урэзаўся ў натоўп
пешаходаў. Ахвярамі
сталі чатыры чалавекі.
Паводле замежных СМІ, фота Reuters