Тэрыза Мэй заявіла пра прыпыненне выбарчай кампаніі

Кансерватары спыняюць выбарчую кампанію, але выбары адбудуцца паводле раскладу.

Лідарка торы перад будынкам на Даўнінг Стрыт падчас ранішняй заявы 4 чэрвеня. Фота — Sky News.

Лідарка торы перад будынкам на Даўнінг Стрыт падчас ранішняй заявы 4 чэрвеня. Фота — Sky News.


Кансерватыўная партыя абвясціла аб прыпыненні выбарчай кампаніі ў сувязі з нападамі ў Лондане.
Брытанцы абяруць парламент у чацвер, 8 чэрвеня.
«Кансерватыўная партыя не будзе сёння праводзіць кампанію на нацыянальным узроўні», — заявіла лідарка торы Тэрыза Мэй, брытанская прэм’ер.
Паводле Мэй, партыя ўважліва сочыць за расследаваннем у справе тэракту ў Лондане.
«Мы будзе разам, і, аб’яднаныя, адолеем нашых ворагаў», — цытуе ранішнюю заяву Мэй The Guardian.
Позна ўвечары ў суботу невядомыя на фургоне на вялікай хуткасці рэзка выехалі на ходнік на Лонданскім мосце, дзе пачалі ціснуць людзей. Пасля яны даехалі да кірмашу Барэ, які знаходзіцца побач, выйшлі з аўта і пачалі рэзаць людзей нажамі.
У выніку нападу загінулі сем чалавек, параненыя пяцьдзясят.
Трох падазраваных у тэрарызме ліквідавала паліцыя.
Начны напад стаўся найбольш крывавым ад часу лонданскага тэракту 2005 года. Тады ў выніку выбухаў у метро і аўтобусе былі забітыя 52 чалавек, 700 — параненыя.
Паводле Белсат