У Расіі элекрык дачнага пасёлка расстраляў восем чалавек
З'явіліся падрабязнасці масавага забойства ў Цвярской вобласці Расіі.
Мужчына, які застрэліў восем чалавек, з'яўляецца электрыкам. Ён выконваў працы ў садаводчым таварыстве «50 год Кастрычніка».
Па дадзеных Следчага камітэта Расіі, падставай для расправы стаў побытавы канфлікт. Электрык, узяўшы дома стрэльбу, расстраляў з яго сваіх крыўднікаў, а таксама сведкаў — агулам дзвюх жанчын і шасцярых мужчын. Стральба вялася з блізкай адлегласці з 12-калібернага карабіна «Сайга». Забойства ўначы падчас застолля.
Судзімасцяў ў меркаванага забойцы не было. Ён затрыманы.
Паводле «Нашай Нівы»