Суд прызнаў Трампа вінаватым у справе аб спробе згвалтавання журналісткі
Федэральны суд Манхэтэна прызнаў вінаватым былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў справе аб спробе згвалтавання пісьменніцы і журналісткі Джын Кэрал.
Федэральнае журы Манхэтэна прызнала, што Дональд Трамп вясной 1996 года здзейсніў сексуальны гвалт у дачыненні да Кэрал у гардэробнай універмага, піша Украінская служба РБК са спасылкай на CNN.
Суд прысяжных таксама прызнаў Трампа адказным за збіццё падчас грамадзянскага працэсу Кэрал супраць яго, заснаванага на пазове аб сексуальным гвалце. Цяпер былы прэзідэнт ЗША павінен будзе выплаціць пацярпелай 2 мільёны долараў кампенсацыі.
Варта згадаць, што Трамп адмовіўся ад таго, каб даваць паказанні ў судзе па гэтай справе. Зрабіць гэта ён мог да 17 гадзін нядзелі.
Таму суд сёння разглядаў справу без тлумачэнняў Трампа наконт справы Кэрал.
Таксама Трампа прызналі вінаватым у паклёпе, калі ён адмаўляў гэты інцыдэнт, і прысудзілі яшчэ 3 мільёны долараў кампенсацыі на карысць Кэрал.
Што было падчас суда, яскрава апісаў украінскі блогер Алег Панамар: «Зоркам можна хапаць жанчын за pussy». Тыдзень таму ў судзе выступіла адна знаёмая Кэрал, якая распавяла, што Кэрал падзялілася з ёй гісторыяй са згвалтаваннем адразу пасля падзеі. І гэта сяброўка параіла Кэрал тады не звяртацца ў паліцыю, таму што Трамп з яго грашыма і сувязямі знішчыў бы яе. Цяпер гэта знаёмая шкадуе, што дала тады Кэрал такую параду. На судзе таксама была прадэманстраваная знакамітая ўцечка запісу Access Hollywood 2005 года, дзе Трамп выхваляўся тым, што злоўжывае сваім статусам знакамітасці для сексуальнага гвалту ў дачыненні да жанчын, таму што іх можна беспакарана хапаць за “pussy”.
Далей быў прадэманстраваны запіс, дзе адвакат Кэрал некалькі гадоў таму спытала Трампа, ці лічыць ён, што зоркі сапраўды могуць хапаць жанчын і прымушаць да сексу?
«Гістарычна так было з зоркамі. Калі вы паглядзіце на апошні мільён гадоў, гэта ў значнай ступені сапраўды так, на жаль ці на шчасце», — сказаў Трамп.
Затым адвакатка спытала, ці лічыць Трамп сябе зоркай. — “Так”, — адказаў экс-прэззідэнт.
Тады, тыдзень таму, суддзя даў Трампу апошні шанец да 17.00 нядзелі перадумаць, калі Трамп вырашыць з'явіцца ў суд для сваёй абароны. У панядзелак можна было б паслухаць Трампа, а не выносіць прысуд.
Нагадаем, раней экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звярнуўся ў суд з просьбай адкласці разгляд справы аб паклёпе на чатыры тыдні. На яго думку, перанос неабходны праз павышаную ўвагу да працэсу з боку СМІ. Адвакаты Дональда Трампа настойвалі, што, згодна з яго правам на справядлівае судовае разбіральніцтва, неабходны перыяд «астуджэння» пасля, нібыта, прадузятага асвятлення працэсу ў СМІ і абвінаваўчага заключэння пракуратуры па справе аб фальсіфікацыі дакументаў.
Варта згадаць, што пасля прад'яўлення абвінавачвання Трампу старшынствуючы суддзя і яго сям'я пачалі атрымліваць шматлікія пагрозы.