The New York Times: аятала Хаменеі рыхтуе ўдар па Ізраілі

Духоўны лідар Ірана аятала Хаменеі загадаў нанесці ўдар па Ізраілю ў адказ на забойства лідара ХАМАС у Тэгеране, паведаміла амерыканская газета The New York Times. А дзяржсакратар ЗША заявіў, што яго краіна не датычная да забойства Ісмаіла Ханіі, і зноў казаў пра важнасць найхутчэйшага спынення агню ў сектары Газа.

Духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі Фота: Atta Kenare / AFP / Getty Images

Духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі Фота: Atta Kenare / AFP / Getty Images

Іран мае намер нанесці ўдар па тэрыторыі Ізраіля. Адпаведнае распараджэнне даў духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі, паведаміла газета The New York Times у сераду, 31 жніўня, паведамляе www.dw.com.

Хаменеі аддаў загад на экстранай нарадзе Нацыянальнага савета бяспекі, якая адбылася ў сераду раніцай, неўзабаве пасля забойства ў Тэгеране кіраўніка ХАМАС Ісмаіла Ханіі, паведамілі выданню на ўмове ананімнасці тры высокапастаўленыя прадстаўнікі кіраўніцтва краіны, два з якіх з'яўляюцца сябрам Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР).

Іран абвінаваціў Ізраіль у забойстве Ханіі. «Гэтым актам... сіянісцкі рэжым падрыхтаваў глебу для суровага пакарання», — прыводзіць словы аяталы Хаменеі дзяржаўнай інфармацыйнае агенцтва Irna.

У сваю чаргу, прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян напісаў у сацсетцы X, што ягоная краіна будзе абараняць сваю «тэрытарыяльную цэласнасць» і «прымусіць захопнікаў-тэрарыстаў шкадаваць аб сваім баязлівым учынку».

Зрэшты, напружанасць расце і ў Ліване, дзе Ізраіль заявіў, што нанёс удары з авіяцыі і артылерыйскі агонь па аб'ектах Хізбалы ў сямі раёнах паўднёвага Лівана.

Людзі ў Іране і Ліване рыхтуюцца да поўнамаштабнага адказу Ізраілю на ракетны абстрэл «Хізбалы», у выніку якога загінулі 12 дзяцей і падлеткаў рэлігійнай супольнасці друзаў.

Ізраіль не каментаваў забойства Ханіі

Па словах крыніц газеты, у Іране разглядаюць варыянт з камбінаваным ударам ракетамі і беспілотнікамі, якія могуць накіраваць супраць ваенных мэтаў паблізу Тэль-Авіва і Хайфы, пры гэтым плануецца пазбягаць удары па грамадзянскіх цэлях. Іншы варыянт палягае ў скаардынаванай атацы з тэрыторыі Ірана разам з яго саюзнікамі, у тым ліку з Емена, Сірыі і Ірака, для дасягнення максімальнага эфекту.

Ізраіль не каментаваў забойства кіраўніка ХАМАС. Прэм'ер-міністр Ізраіля ў сваім ввыступе па тэлебачанні ў сераду ўвечары, не згадаў пра напад на Ханію. Ён заявіў, што за апошнія дні Ізраіль нанёс «разбуральныя ўдары» па ўсім сваім «ворагам». «Мы адпомсцім усім, хто прычыняе нам шкоду, — заявіў Нетаньяху. — Кожны, хто забівае нашых дзяцей, забівае нашых грамадзян, прычыняе шкоду нашай краіне, — яго галава будзе мець цану». 

Лідара ХАМАС пахаваюць у Катары

Кіраўнік Палітычнага бюро радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС Ісмаіл Ханія забіты, паведамілі раніцай 31 ліпеня Іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), а таксама ХАМАС. Ханія і адзін з яго целаахоўнікаў загінулі падчас нападу на яго рэзідэнцыю ў Тэгеране.

30 ліпеня Ханія прыбыў у Тэгеран і сустрэўся з духоўным лідарам Ірана аяталой Алі Хаменеі і абраным прэзідэнтам краіны Масудам Пезешкіянам, а таксама прысутнічаў на цырымоніі яго інаўгурацыі.

У сувязі з забойствам Ханіі ў Іране ўведзеная трохдзённая жалоба. У чацвер у Тэгеране пройдзе жалобная цырымонія па Ханіі, у пятніцу яго пахаваюць у Досе (Катар), дзе ён пражываў. 

Блінкен: ЗША не датычныя да забойства лідара ХАМАС

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў у сераду, 31 ліпеня, што Злучаныя Штаты не датычныя да забойства лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі.

«Гэта тое, пра што мы не ведалі і ў чым не ўдзельнічалі. Вельмі цяжка рабіць здагадкі», — сказаў ён у інтэрв'ю Channel News Asia падчас свайго візіту ў Сінгапур для сустрэчы з прэзідэнтам Філіпін Фердынандам Маркасам-малодшым у сталіцы краіны Маніле.

Блінкен, які знаходзіцца ў Азіі з канца мінулага тыдня, таксама падкрэсліў важнасць найхутчэйшага спынення агню ў сектары Газа.

Дзяржсакратар сказаў, што вызваленне закладнікаў, якіх ўжо амаль 300 дзён ўтрымлівае ХАМАС, мае вырашальнае значэнне, і Злучаныя Штаты зробяць усё магчымае, каб гэта адбылося.

«Гэта жыццёва важна для таго, каб, як мы спадзяемся, паставіць сітуацыю на шлях больш трывалага міру і больш трывалай бяспекі, так што гэтае пытанне застаецца ў цэнтры ўвагі», — прыводзіць агенцтва Reuters словы Блінкена.

 Паводле www.dw.com