У Багдадзе ў выніку тэрактаў у нядзелю загінулі каля 200 чалавек

Агенцтва «Франс прэс» паведамляе, што колькасць ахвяр ужо перавысіла 200 чалавек. У Іраку абвешчана жалоба.

Людзі запальвалі свечкі ў разбураным выбухам доме. Фота AP

Людзі запальвалі свечкі ў разбураным выбухам доме. Фота AP


Па меншай меры 165 чалавек загінулі ў выніку нядзельных нападаў у Багдадзе, яшчэ больш за 220 параненыя, паведамляе ВВС.
Першы выбух прагрымеў у ажыўленым раёне Эль-Карада ў цэнтры горада: каля рэстарана быў падарваны замінаваны аўтамабіль. Другі выбух адбыўся на поўначы горада.
Адказнасць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава", якая прызнана тэрарыстычнай і забароненая ў многіх краінах свету.
Паводле словаў выратавальнікаў, якія да гэтага часу разграбалі завалы, у выніку выбуху ў Эль-Караде загінулі цэлыя сем'і. Многіх загінуўшых з-за цяжкіх апёкаў немагчыма апазнаць.

Месца выбуху. Фота AP

Месца выбуху. Фота AP

_90278788_3e76ed74_5733_401e_9364_30125d20232b.jpg

Ратавальнікі. Фота GETTY
Ратавальнікі працягваюць разграбаць завалы ў пошуках тых, хто выжыў.
Прэм'ер-міністр Хайдэр Абадзі абвясціў трохдзённую жалобу. На яго сайце паведамляецца, што ён паабяцаў прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў спецслужбаў, якія дапусцілі гэта напад.
У нядзелю ён наведаў месца выбуху ў цэнтры Багдаду і заявіў, што гэты тэракт стаў адказам ІД на поспехі іракскага войска па вызваленні Фалуджы.
Пры гэтым картэж Абадзі быў вымушаны спешна пакінуць месца трагедыі, бо раз'юшаны натоўп паспрабаваў здзейсніць напасці на аўтамабіль прэм'ера.
Выбух адбыўся праз тыдзень пасля таго, як іракскія ўрадавыя войскі вярнулі пад свой кантроль горад Фалуджа, які знаходзіўся пад кантролем ІД.
Напад стала самым маштабным па колькасці ахвяр у Іраку за гэты год.