У бельгійскім Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына напаў на жанчын-паліцэйскіх

У бельгійскім горадзе Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына напаў на дзвюх жанчын-паліцэйскіх. Падчас нападу ён крычаў «Алах акбар».

machete.jpg


Інцыдэнт здарыўся 6 жніўня. Адна з жанчын атрымала глыбокія нажавыя раненні твару і была дастаўленая ў лякарню, у другой нязначныя пашкоджанні. Жыццям паліцэйскіх нічога не пагражае.
Нападнік быў застрэлены паліцыяй і сканаў ад атрыманых ранаў, паведамляюць замежныя СМІ.
Прэм’ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль напісаў у сваім Твітары, што рэзка асуджае напад у Шарлеруа і будзе ўважліва сачыць за сітуацыяй. Нягледзячы на такое здарэнне, МУС краіны не стаў мяняць узровень тэрарыстычнай пагрозы ў Бельгіі
Гэты горад раней служыў базай для некаторых джыхадыстаў, якія спрычыніліся да тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года і ў Бруселі сёлета ў сакавіку.
Паводле Еўрарадыё