У Стамбуле сілавікі ўжылі слёзацечны газ супраць удзельніц жаночага маршу
Турэцкая паліцыя ў чацвер, 25 лістапада, ужыла слёзацечны газ, каб разагнаць пратэст жанчын у Стамбуле, паведамляе www.eurointegration.com.ua.
Жанчыны патрабавалі вяртання краіны да Стамбульскай канвенцыі — міжнароднай дамовы, закліканай абараніць жанчын ад гвалту.
Жанчыны прайшлі маршам па галоўнай пешаходнай вуліцы Стамбула, каб адзначыць Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын 25 лістапада.
Яны трымалі яркія транспаранты, скандавалі лозунгі і заклікалі не адмаўляцца ад Стамбульскай канвенцыі Рады Еўропы.
Спецназаўцы ўсталявалі барыкады ў канцы вуліцы, каб перашкодзіць жанчынам рухацца далей, і ўжылі слёзацечны газ, калі група пратэстоўцаў паспрабавала прайсці праз агароджу. Паводле СМІ, як мінімум адзін чалавек сярод пратэстоўцаў пацярпеў.
Аналагічныя акцыі пратэсту ўчора прайшлі ў Анкары і іншых гарадах.
Нагадаем, кіраўнік Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган нечакана абвясціў аб выхадзе Турцыі з Канвенцыі ў сакавіку. Яго крок выклікаў асуджэнне з боку арганізацый, што абаранялі правы жанчын, і заходніх краін. Апеляцыя ў судзе з патрабаваннем перашкодзіць гэтаму кроку была адхіленая, і ў ліпені Турцыя афіцыйна выйшла са Стамбульскай канвенцыі.
Урад Турцыі абвясціў аб
сваім уласным «Плане дзеянняў па барацьбе з гвалтам супраць жанчын». Але праваабарончыя
арганізацыі кажуць, што гвалт у адносінах да жанчын у Турцыі расце.