У Алматы разагналі мітынг незадаволеных дэвальвацыяй

Паліцыя Алматы затрымала ўдзельнікаў акцыі пратэсту, якую зладзілі незадаволеныя дэвальвацыяй мясцовай валюты.



almaty_mitynh.jpg

Актывістаў затрымалі на цэнтральнай плошчы недалёка ад гарадской адміністрацыі. У праваахоўныя органы трапілі каля 30 чалавек, астатнія актывісты разышліся, удакладняе ў сваім твітэры журналіст «Радыё Азатык» (казахстанскае аддзяленне «Радыё Свабоды») Дыяна Байдзілдаева. Яна дадала, што паліцэйскія затрымлівалі ў асноўным самых актыўных удзельнікаў пратэсту.
Усяго ў мерапрыемстве бралі ўдзел каля 100 чалавек. Мітынг пачаўся каля Палаца Рэспублікі. Актывісты спрабавалі прарвацца скрозь металічныя агароджы, выстаўленыя вакол плошчы, аднак паліцэйскія стрымалі націск. Неўзабаве колькасць актывістаў павялічылася і ўдзельнікі мерапрыемства накіраваліся да гарадской адміністрацыі. Па дарозе яны скандавалі «Наперад, Казахстан!».
lenta.ru