У Антрацыце застрэлілі мужчыну, які патрабаваў ад сепаратыстаў пакінуць горад

Сёння апоўдні ў цэнтры Антрацыта Луганскай вобласці тэрарысты забілі маладога чалавека, які патрабаваў, каб яны прыбіраліся з горада. Пра гэта "Украінскай праўдзе" паведаміў блогер з Луганска Сяргей Іваноў.



antracyt_horad.jpg

"У Антрацыце на прыпынку каля Рударамонтнага завода па вуліцы Растоўскай ёсць блокпост. Туды паміж 12 і 13 гадзінамі падышоў малады чалавек 25-30 гадоў у чорнай футболцы. Ён пачаў лаяцца на сепаратыстаў, якія стаялі на блокпасце. Ён крычаў, каб яны прыбіраліся з горада, нібыта кінуў ці то хлапушку, ці то петарду", — распавёў Іваноў.
 

"У адказ на гэта яму з блокпаста прастрэлілі галаву. Потым яго кінулі ў "Газель" і павезлі ў невядомым напрамку", — дадаў ён.
 

Па стане на 16 гадзін, не вядома, кім з'яўляецца забіты мужчына.
 

Па словах Іванова, Антрацыт з'яўляецца адным з найбольш мілітазаванай гарадоў у Луганскай вобласці. "У горадзе людзі баяцца выходзіць на вуліцы. У горадзе поўна чачэнцаў і церскіх казакоў са зброяй", — дадаў ён.