У СБУ анансавалі хуткае вызваленне Надзеі Саўчанка
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка ў бліжэйшы час будзе вызвалена, заявіў у эфіры «Дождя» дарадца старшыні Службы бяспекі Украіны Юрый Тандыт.
Фота www.vesti.ru
«Мы ведаем, што ў бліжэйшы час Надзея Саўчанка будзе вызвалена. Мы да гэтага рыхтуемся», — сказаў саветнік. Паводле яго слоў, СБУ са свайго боку зрабіла ўсё неабходнае для падрыхтоўкі абмену.
Напярэдадні расійскія СМІ паведамлялі, што расійскія ўлады разглядаюць магчымасць абмену Саўчанка на групу расіян, сярод якіх прызнаны вінаватым у гандлі зброяй Віктар Бут і Канстанцін Ярашэнка, асуджаны за правоз забароненых рэчываў, якія адбываюць пакаранне ў ЗША. У Амерыцы такую магчымасць абверглі.
22 сакавіка Надзею Саўчанка прызналі вінаватай у дачыненні да забойства двух расейскіх журналістаў. У той жа дзень прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прапанаваў Крамлю зрабіць абмен Саўчанка на двух расіян — капітана Яўгена Ярафеева і сяржанта Аляксандра Аляксандрава.
Паводле novayagazeta.ru