Чаму эрудыты апынаюцца па розныя бакі барыкад? (відэа)

Расийскі гулец у «Што? Дзе? Калі?», адвакат Ілля Новікаў абараняе ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка, а адэсіт Анатоль Васэрман адмовіўся ад украінскага грамадзянства. Што іх так развяло?

Чаму эрудыты апынаюцца па розныя бакі барыкад — датычна таго самага расийска-ўкраінскага канфлікту? Пра гэта разважае ўладальнік «Крыштальнай савы» ў гульні «Што? Дзе? Калі?» Павел Свярдлоў.

Што мы чытаем і ў якія гульні гуляем — адпаведна, такімі людзьмі і становімся.

Падрабязней — ад Паўла Свярдлова ў «Размове Калінкінай».


belsat.eu