Надзеі Саўчанка ўручылі копію прысуду. Стан здароўя летчыцы пагоршыўся

Ваеннаслужачай Украіны Надзеі Саўчанка, асуджанай за дачыненне да забойства расійскіх журналістаў, ўручана копія прысуду Данецкага гарадскога суду і пісьмовы яго пераклад, паведамляе Радыё Свабода.  



1419344044_478896_59.jpg

Пра гэта ў суботу агенцтву «Інтэрфакс» паведамілі ў прэс-службе гарсуда.

Прадстаўнік гарсуда ўдакладніла, што менавіта з дня ўручэньня копіі прысуду пачынаецца адлік тэрміну апэляцыйнага яго абскарджаньня, які складае 10 сутак.

У суботу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў у праграме «Права ведаць!» тэлеканала ТВЦ, што Уладзімір Пуцін ніякіх рашэнняў па справе Саўчанкі пакуль не прымаў. Ён сказаў:

 

«Саўчанка зьяўляецца асуджанай, а далей усё адбываецца ў адпаведнасьці з законам Расейскай Фэдэрацыі. Яна будзе адбываць тэрмін. Іншыя рашэньні могуць прымацца толькі кіраўніком дзяржавы. Пакуль такіх рашэньняў няма». 

Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі глыбока шкадуюць ў сувязі з гістэрыяй, якая ўзнікла вакол справы Саўчанкі. Паводле яго слоў, «гэта робіць рашэнне гэтай праблемы значна больш складаным працэсам, у цішыні такія справы вырашаюцца значна лягчэй».

Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці ў мінулы аўторак прысудзіў Надзею Саўчанку да 22 гадоў калоніі агульнага рэжыму, прызнаўшы яе вінаватай у дачыненні да забойства двух расійскіх журналістаў пад Луганскам летам 2014 года. Па абвінавачванні ў незаконным перасячэнні расійскай мяжы ёй прызначаны штраф у памеры 30 тысяч рублёў. Саўчанка прысуд не прызнае.

Між тым, сястра ўкраінскай лётчыцы Вера Саўчанка ў эфіры «112 Украіна» паведаміла аб рэзкім пагаршэнні стану здароўя Надзеі Саўчанкі.


«У пятніцу былі ў яе консулы і інфармацыя аб сімптомах ад іх. Гэтыя сімптомы яны пералічылі. Надзя заўсёды заяўляе, што ўсё нармальна, усё выдатна. І калі апошні раз я з ёй бачылася, то менавіта яна мне казала: «Усё добра», і я нават з-за ўсіх гэтых падзей выпусціла з выгляду, што яна працягвае галадоўку, проста што сухую яна спыніла», — сказала яе сястра.


Вера Саўчанка дадала, што яна будзе зноў прасіць палітыкаў адправіць туды лекараў.


«Я не ведаю, калі яны вырашаць абмен ці яшчэ неяк перадачу нашых палітычных зняволеных у Украіну, але лекары патрэбныя неадкладна, тэрмінова», — падкрэсліла Саўчанка.


Яна паведаміла, што ў СІЗА, дзе ўтрымліваецца асуджаная, няма ні лекараў, ні медкабінет.


«І нават начальнік СІЗА кажа, што ў выпадку чаго, яе трэба будзе хутка этапаваць ў Растоўскую бальніцу», — дадала яна.