У Славянску аднавілася перастрэлка — ёсць новыя ахвяры

26 мая ў Славянску Данецкай вобласці аднавіліся сутыкненні на блокпостах. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў кіраўнік групы інфармаванне аб антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслаў Селязнёў.



23967618.jpg

Паводле яго слоў, прыхільнікі ДНР спрабуюць пакінуць раён АТА.

— З гэтай мэтай на досвітку 26 мая баевікі здзейснілі абстрэл аднаго з блокпостаў ў раёне населенага пункта Славянск. У адказ ўкраінскія сілавікі ўжылі стралковую зброю. Пры правядзенні пошукава-рэйдавых дзеянняў у раёне блокпаста знойдзены двое забітых баевікоў, — напісаў Уладзіслаў Селязнёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ў панядзелак.

Таксама з 7-й гадзіне раніцы 26 мая міжнародны аэрапорт Данецка імя С.С. Пракоф'ева часова прыпыніў абслугоўванне рэйсаў. Пры гэтым мясцовыя СМІ паведамляюць пра тое, што на тэрыторыі аэрапорта знаходзяцца прадстаўнікі ДНР.

kp.ua