Украіна. Суд пакінуў пад вартай падазраванага ў датычнасці да забойства Паўла Шарамета
Калегія суддзяў Кіеўскага апеляцыйнага суда пакінула пад вартай музыканта, ветэрана АТА Андрэя Антоненку (Рыфмастэра), які падазраецца ў датычнасці да забойства журналіста Паўла Шарамета. Прысутныя ў зале суда сустрэлі такое рашэнне калегіі крыкамі "Ганьба!"
У пачатку пасяджэння суддзі паведамілі, што ў апеляцыйную інстанцыю быў дастаўлены трэці том справы, з-за адсутнасці якога было адкладзена папярэдняе пасяджэнне.
"Пастанова следчага суддзі Пячэрскага раённага суда ад 25 траўня... пакінуць без зменаў, апеляцыйную скаргу абаронцы пакінуць без задавальнення", – зачытаў рэзалютыўную частку рашэння суддзя.
Прысутныя ў зале суда паручыцелі і людзі, якія прыйшлі падтрымаць Антоненку, сустрэлі такое рашэнне калегіі крыкамі " Ганьба!".
Паведамляецца, што Антоненку хацелі ўзяць на парукі нардэпы ад Еўрасалідарнасці Ірына Фрыз і Мікалай Велічковіч, валанцёры Міраслаў Гай, Алена Шчарбіна і Юлія Ганчарова, экс-дэпутаты Таццяна Чарнавол і Андрэй Цецярук, аўтар тэлепраекта Служба вышуку дзяцей Руслан Гаравы і іншыя.
Таксама намер узяць Антоненка на парукі выказалі ў судзе Аляксей Нікіфараў, які адзначыў, што з'яўляецца цяпер камандзірам Антоненка ў ВСУ, і Аляксандр Гагаеў, які заявіў, што быў першым камандзірам Антоненка ў зоне баявых дзеянняў.
Нагадаем, 3 красавіка Пячэрскі раённы суд Кіева суд пакінуў пад вартай музыканта Андрэя Антоненку. Яго лічаць арганізатарам забойства Шарамета. Сам Антоненка адмовіўся сведчыць па справе Шарамета.
Акрамя таго, па гэтай справе прад'яўленны падазрэнні валанцёру і дзіцячаму хірургу Юліі Кузьменка, ваеннай медсястры Яне Дугар. Фігурантамі справы таксама з'яўляюцца муж і жонка Уладзіслаў і Іна Грышчанкі.
Таксама паведамлялася, што 1 чэрвеня следства адкрыла матэрыялы крымінальнай справы аб забойстве Шарамета для азнаямлення падазраваных і іх абароны.
Паводле unian.net, ukrinform.ru