Украіну пазбавілі права голасу ў СААЗ
Украіну пазбавілі права голасу ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) з прычыны даўгоў. Кіеў завінаваціў 26 мільёнаў долараў.

Фота з сайта argumentua.com
Украіну пазбавілі права голасу ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з-за даўгоў па ўнёсках на суму 26 мільёнаў долараў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман, перадае NewsONE.
Паводле яго слоў, у 2014 годзе ўкраінскім уладам было не да гэтага."Чым гэта выклікана? Банальнай справай. У 2014 годзе пасля "гаспадарлівых" украінцаў на дзяржаўным рахунку было 108 тысяч грыўняў... Магчыма, гэтыя пытанні адышлі на другі план", — патлумачыў Гройсман.Характэрна, што на днях Украіна на Асамблеі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выступіла з заявай супраць таго, каб Расія была абраная яе прэзідэнтам.Паводле Корреспондент.net