Ва Украіне па законе аб люстрацыі звольненыя 500 чалавек
У адпаведнасці з законам аб люстрацыі ўжо звольненыя 500 чалавек, 1,5 тыс. звольніліся самі, заявіў на пасяджэнні Кабінета міністраў прэм'ер Украіны Арсень Яцанюк.
![index20.jpg index20.jpg](/img/v1/news/full/index20.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"У агульным рэестры асоб, што падпалі пад люстрацыю, — 500 чалавек, якія былі звольненыя на падставе дадзенага закона", — сказаў прэм'ер.
Акрамя таго, ён адзначыў, што, па звестках грамадскіх арганізацый, яшчэ 1 500 звольніліся па ўласным жаданні, бо таксама падпадалі пад дзеянне гэтага закона.