ЗША ўзмоцняць ціск на Расію ў выпадку зрыву Мінскіх пагадненняў
ЗША можа ўзмацніць эканамічны ціск на Расію ў выпадку зрыву выканання мінскіх дамоўленасцей аб урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Пра гэта заявіў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пайет.
![sanks_box.jpg sanks_box.jpg](/img/v1/news/full/sanks_box.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Калі Расія не зможа выканаць абавязацельствы, якія яна ўзяла, падпісаўшы Мінскія дамоўленасці, мы падымем цану таго, што яна не выконвае», — сказаў Пайет, адказваючы на пытанне пра існаванне «плана Б» у выпадку зрыву мінскіх дамоўленасцей, паведамляе Інтэрфакс-Україна.
Пасол таксама паведаміў, што ЗША і Еўрасаюз «прыкладаюць усе намаганні, каб мінскія дамоўленасці выконваліся, каб спыніць расейскую агрэсію».
Пры гэтым ён лічыць, што вайна на ўсходзе Украіны не павінна быць прычынай замаруджвання правядзення эканамічных рэформаў у краіне.
«Акупацыя «ЛНР» і «ДНР» тэрыторыі Украіны складае толькі менш за 3%, і гэтая невялікая частка тэрыторыі Украіны не павінна тармазіць далейшы рух Украіны да рэформаў і прагрэсу», — адзначыў Пайет.