Ваенная дактрына Польшчы: Расія як пагроза для рэгіянальнай бяспекі
Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падпісаў Стратэгію нацыянальнай бяспекі (ваенную дактрыну) Польшчы, у якой Расія прызнаецца пагрозай для рэгіянальнай бяспекі.
Адпаведны пункт у стратэгіі, паводле польскіх СМІ, сфармуляваны наступным чынам:
«Адносіны Расіі з Захадам застануцца важным чыннікам, які будзе ўздзейнічаць на бяспеку Польшчы, рэгіёну і Еўропы. Адбудоўванне вялікадзяржаўнасці Расіі коштам яе атачэння і ўзмацненне
яе канфрантацыйнай палітыкі, прыкладам чаго з'яўляецца канфлікт ва Украіне, у тым ліку анэксія Крыму, адмоўна ўплывае на стан бяспекі ў рэгіёне».
Браніслаў Камароўскі падкрэсліў, што пасля зацвярджэння Стратэгіі нацыянальнай бяспекі будуць прымацца наступныя дакументы і рашэнні, у тым ліку тайнага характару, якія маюць на мэце палепшыць
ўзброеныя сілы і абароназдольнасць краіны.
«Праца ўжо трывае, таму што мы супольна робім высновы з таго, што змянілася да горшага на ўсход ад Польшчы, дзе з'явіўся абшар не толькі нестабільнасці, але і абшар, дзе выразна
відаць, што дрэнныя змены маюць не часовы характар, а трывалы» — сказаў прэзідэнт Польшчы.
Новая ваенная дактрына Польшчы, якая змяняе папярэдні дакумент з 2007 году, прыярытэтнае значэнне ў абароназдольнасці краіны надае стратэгічнаму партнёрству са Злучанымі Штатамі Амерыкі.
svaboda.org