Вінніцкі пікетоўцы абвясцілі, што ствараюць Народную раду

Вінніцкі пікетоўцы, якія раніцай захапілі памяшканне абласнога савета, абвясцілі, што ствараюць Народную раду. 



1346974.jpg

Вінніца. Фота korrespondent.net

І Народная рада ўжо прыняла дакумент з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта і ўрада. У зале прысутнічаюць дэпутаты толькі ад апазіцыі. Прадстаўнікі кіруючай партыі пакінулі залу, дзе праходзіла.  Каля аблсавету працягваецца пікет. Ёсць інфармацыя, што ў будынак ужо сцягваюцца падраздзяленні сілавікоў.

Нагадаем, каля 10 раніцы тры тысячы мітынгоўцаў пачалі штурм будынка. Сілавікі не змаглі ўтрымаць ціску, натоўпу і актывістам удалося ўвайсці ўнутр. 

Міліцыя ўжыла слёзатачывы газ, але пратэстоўцы дабраліся да сесійнай залы, патрабуючы адстаўкі старшыні аблсавету Сяргея Татусяка і губернатара вобласці Івана Мовчана. Таксама пратэстоўцы патрабавалі ад дэпутатаў-рэгіяналаў выйсці з шэрагаў партыі. 

Пасля ў залу прыйшоў народны дэпутат Андрэй Шаўчэнка, які зачытаў зварот з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта і ўрада.

5.ua