Абстрэлы на Грушэўскага на досвітку прыпыніліся. Становішча адносна спакойнае
Сітуацыя на вуліцы Грушэўскага пакуль адносна спакойная, палаюць вогнішчы з аўтамабільных пакрышак, людзі не разыходзяцца.
Вогнішча з аўтамабільных пакрышак. Фота korrespondent.net
Як перадае карэспандэнт агенцтва "Інтэрфакс — Украіна", бакі супрацьстаяння на досвітку спынілі абстрэл адзін аднаго света-шумавымі гранатамі і бутэлькамі з запальнай сумессю, які працягваўся ў ноч з пятніцы на суботу.
Каля барыкад дэманстрантаў на вул. Грушэўскага перад кардонам супрацоўнікаў спецпадраздзялення міліцыі знаходзіцца некалькі сотняў чалавек, якія грэюцца ля разведзеных вогнішчаў у бочках, перыядычна скандуючы "Слава Украіне!" і "Героям Слава!".
Праваахоўнікі не здзяйсняюць ніякіх актыўных дзеянняў.
З боку сілавікоў увесь час ільецца бруя вады з брандспойта, якой спрабуюць затушыць падпаленыя пакрышкі.