Польскі Сойм прыняў пастанову па сітуацыі ва Украіне
“Сойм Рэспублікі Польшча глыбока занепакоены палітычнай і грамадскай сітуацыяй ва Украіне пасля аднабаковага прыпынення ўладамі краіны асацыятыўнай дамовы з Еўразвязам".
Фота sejm.gov.pl
Сёння аднагалосна была прынятая пастанова Польскага Сойма па сітуацыі ва Украіне, якую прадставіла маршалак Сойма Ева Копач. Дэпутаты заклікаюць парламенты краінаў Еўрасаюзу да ініцыятыў на карысць грамадзянскай супольнасці ва Украіне.
— Прыцягнуць да адказнасці тых асоб, дзеянні якіх прывялі да трагічных выпадкаў ва Украіне. Сойм Рэспублікі Польшча стаіць на пазіцыях таго, што ў выпадку працягу палітыкі насілля, міжнародная супольнасць можа выкарыстаць персанальныя санкцыі супраць асоб, якія непасрэдна адказныя за выкарыстанне сілы.
"Польскі Сойм асуджае неабгрунтаванае выкарыстанне сілы ў дачыненні да ўдзельнікаў дэманстрацыі ў Кіеве і заклікае ўсе сілы ва Украіне неадкладна пачаць перамовы на карысць агульнанароднага пагаднення", — чытаем ў пастанове Сойма, якая тычыцца апошніх падзеяў ва Украіне.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота sejm.gov.pl