За год беларусы вывезлі з Польшчы тавараў Tax Free на 330 мільёнаў долараў

У 2013 годзе на памежных пераходах у Падляшскім ваяводстве Польшчы на мяжы з Беларуссю было адзначана значна большы рух, чым у 2012 годзе. Замежнікі, а гэта пераважна грамадзяне Беларусі, вывезлі набытыя ў Польшчы тавары ў рамках працэдуры Tax Free агульным коштам каля 1 мільярда злотых, ці 325 мільёнаў долараў.



rvl22f_w465h262.jpg

У чатырох вялікіх пунктах пропуску, а таксама ў адным малым у Белавежы, нашы супрацоўнікі зарэгістравалі 1 мільён дакументаў Tax Free. На падставе гэтых дакументаў 300 тысяч чалавек здзейснілі пакупкі і вывезлі набытыя тавары ў Беларусь", — заявіў прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі, перадае Радыё "Рацыя".

Як паведамляў Тэлеграф, Польшча выступае за максімальнае спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю і адмену віз, заявіў 14 лістапада на прэс-канферэнцыі польскі амбасадар у Мінску Лешэк Шарэпка. "Польшча — прыхільнік таго, каб цалкам адмяніць візы з Беларуссю", — сказаў ён.

telegraf.by