Венесуэла. Пераемнікам Чавеса будзе Кастра
Такой сенсацыйнай ідэяй падзялілася з чытачамі іспанская газета «El Pais». На думку выдання, пра гэта сведчыць сустрэча, якая прайшла нядаўна ў Гаване.
![cav.jpg cav.jpg](/img/v1/news/full/cav.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта было незвычайнае пасяджэнне дзевяці міністраў і чыноўнікаў Венесуэлы пад кіраўніцтвам кубінскага прэзідэнта Рауля Кастра.
Такім чынам, як дае зразумець «El Pais», хворы Чавес даручыў братам Кастра кіраваць краінай у выпадку сваёй смерці. Дарэчы, у 1959 годзе Кастра наведаў Венесуэлу, дзе толькі што закончыўся этап дыктатуры, і папрасіў танную нафту. Тагачасны прэзідэнт краіны адмовіўся. Хутка дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі разарваныя, а дакладней, перайшлі ў фармат халоднай вайны. Планавалася забойства Кастра, а кубінцы двойчы няўдала спрабавалі ўзняць герылью ў стане ворага.
Калі, зноў жа, верыць гэтай версіі, менавіта з-за помсты браты Кастра адразу пасля выхаду Уга Чавеса з турмы, куды ён трапіў за спробу путчу ў 1992 годзе, запрасілі яго ў Гавану і дапамаглі зрабіцца палітыкам. На думку газеты, бліжэйшым часам можна чакаць пачатку кубінізацыі венесуэльскага заканадаўства.
Паводле іспанскай прэсы