Беларусь амаль на 30% павялічыла пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну
Беларусь павялічыла пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну на 28%, а пастаўкі авіяпаліва павялічыліся амаль у пяць разоў.
За студзень-верасень ва Украіну паступіла 3,22 млн. т нафтапрадуктаў супраць 2,51 млн т у мінулым годзе.
Пра гэта паведамляе газета «Белорусы і Рынок» са спасылкай на кансалтынгавую групу «А-95».
Ва Украіну за тры кварталы завезлі з Беларусі 697,5 тыс. т бензінаў, або на 12,5% больш, чым у мінулым годзе. Беларускі бензін займае 39% ўкраінскага рынку.
Пастаўкі дызельнага паліва выраслі на 36% да 2,03 млн т. Доля беларускага паліва на ўкраінскім рынку склала 36%.
Прырост паставак бітуму склаў 14%. Увезена 443,8 тыс. т, што складае 43% ўкраінскага рынку.
Пастаўкі авіяпаліва павялічыліся амаль у пяць разоў — да 49,5 тыс. т.