Беларусь працягнула забарону на вываз грэчкі

Беларусь працягнула забарону на вываз грэчкі яшчэ
на тры месяцы. Такое рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 2 снежня 2021 года №623. 

Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе газета «Белорусы и рынок».

Забарона на вываз распаўсюджваецца на: крупы грубага памолу з грэчкі, грачанае зерне абвалянае, гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі.

Гэтыя тавары забараняецца вывозіць за межы Беларусі, незалежна ад краіны іх паходжанне. Прадукцыю нельга вывозіць, у тым ліку ў краіны ЕАЭС.

Не падпадаюць пад забарону транзіт і гуманітарная дапамога.

Дарэчы, разам з грэчкай у ліпені ўрад Беларусі на тры месяцы забараніў вываз з краіны мукі з пшаніцы і спельты. У пастанове №623 гэтага тавару няма.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: